Радзіма — гэта родная маці, белы бусел на даху, першы веснавы дожджык, першыя кветкі. Гэта незвычайныя людзі.
Мэта занятка: паглыбіць прадстаўленні дзяцей пра сваю краіну, родны горад, фарміраваць патрыятычныя пачуцці і грамадзянскую свядомасць дзяцей, пашыраць іх веды пра гісторыю і культуру свайго горада, выхоўваць павагу да гістарычнай і культурнай спадчыны, пачуццё гонару за сваіх землякоў, выклікаць жаданне быць падобнымі да іх.
На працягу тыдня мы з выхаванцамі гулялі ў беларускія гульні, малявалі, вучылі беларускія вершы, знаёміліся з краявідамі роднага краю.